Прайшлі традыцыйныя раённыя спаборніцтвы санітарных дружын

Информация для населения

У цяперашні час, калі існуе пагроза тэхнагенных катастрофаў, прыродных катаклізмаў і стыхійных бедстваў, вельмі актуальным з’яўляецца падрыхтоўка на прадпрыемствах, арганізацыях і ўстановах фарміраванняў грамадзянскай абароны.

23 чэрвеня гарадскі парк нагадваў своеасаблівы шпітальны гарадок.

Тут прайшлі традыцыйныя раённыя спаборніцтвы санітарных дружын.  Асноўнай мэтай спаборніцтваў было праверыць іх гатоўнасць  да работы ў ачагах масавага паражэння пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый ва ўмовах мірнага і ваеннага часу, аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.

У спаборніцтвах прыняло ўдзел сем каманд. Удзельнікаў мерапрыемства шчыра віталі намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Дзітрый Сцепанюк, галоўны ўрач Маларыцкага раеннага ЦГіЭ М.П.Поўх і намеснік галоўнага ўрача Маларыцкай ЦРБ Анжэла Марчанка. Падчас урачыстага адкрыцця яны адзначылі, што турнір санітарных дружын ‒ гэта своеасаблівая праверка гатоўнасці да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

Традыцыйна спаборніцтвы пачаліся з жараб’ёўкі. Кожная санітарная дружына атрымала свой нумар і ацэначны маршрутны ліст. Каманды дэманстравалі сваю гатоўнаць да дзеянняў у складаных умовах пры стыхійных бедствах, вытворчых аварыях і катастрофах. Барацьба разгарнулася вельмі відовішчная! Удзельнікам, экіпіраваных процівагазамі, санітарнымі сумкамі, насілкамі і іншым інвентаром, неабходна было прайсці некалькі этапаў. На першым  з іх  правяралася табельнае аснашчэнне членаў каманды і ўменне карыстацца ім, на наступных – работа ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння (на пляцоўцы частковай дэзактывацыі і частковай санітарнай апрацоўкі), ачагу  інфекцыйнага захворвання. На заключным этапе суддзі ацэньвалі тэарэтычныя веды канкурсантаў.

 

Па выніках спаборніцтваў першае месца заваявала санітарная дружына кансервавагароднінасушыльны камбінат, другое – СУП “Савушкіна”, трэцяе ‒ Маларыцкага ЖКГ. Каманды ўзнагароджаны дыпломамі. Граматай у намінацыі “Лепшы камандзір санітарнай дружыны” адзначана Марына Стасевіч (МКГСК), камандзір сандружыны Кацярына Сідарук (ЖКГ). Каманды-ўдзельніцы  спаборніцтваў таксама атрымалі  ўзнагароды ад Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Чырвоны Крыж”. Заслужаныя ўзнагароды ўручаў намеснік старшыні райвыканекама Дзмітрый Сцепанюк і старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Чырвоны Крыж” Любоў Сядляр.

Хутка сандружына кансервавагароднінасушыльнага камбіната будзе прадстаўляць наш раён на аналагічных абласных спаборніцтвах.