3 ліпеня ў гарадскім парку адбыўся мітынг, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Информация для населения

Зранку 3 ліпеня ў гарадскім парку адбыўся мітынг, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На ім прысутнічала раённае кіраўніцтва на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама Вадзімам Галоўчыкам, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый горада.

Пасля выканання Дзяржаўнага гімна на мітынгу выступілі Вадзім Галоўчык, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Фёдар Галянчук, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Марыя Горнік і клірык храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра іерэй Сергій Раманко. Яны гаварылі аб тым, што Дзень Незалежнасці – гэта свята тых, хто прайшоў нялёгкімі дарогамі вайны і тых, хто нарадзіўся ў мірны час. Ніколі не забудзецца подзвіг, які здзейснілі салдаты Вялікай Айчыннай вайны ў імя сённяшняга міру, дабрабыту, росквіту,  згоды, ладу, якія пануюць на Беларусі. Дзякуючы нашаму адзінству, пабудавана тое, аб чым марылі нашы дзеды і прадзеды – незалежная беларуская дзяржава. Незалежнасць – гэта свабода і спакой, парадак і дабрабыт, упэўненасць у заўтрашнім дні, пераемнасць пакаленняў і павагі да традыцый, якія дазваляюць зберагчы і прымножыць усё тое добрае і каштоўнае, што назапашана старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні. Пасля хвіліны маўчання прысутныя на мітынгу ўсклалі кветкі да памятнага знака ў гонар 40-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які знаходзіцца ў гарадскім парку. Іх кветкі ‒ даніна памяці загінулым воінам, якія мужна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, набліжалі вызваленне раёна і Перамогу.