Маларытчане атрымалі ўзнагароды епархіяльнага этапу ХХ міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету: часоў злучальная нітка”

Информация для населения

Удзельнікі епархіяльнага этапу ХХ міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету: часоў злучальная нітка” атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды.

Сёлета творчае спаборніцтва было прымеркавана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і  праводзілася ў трох узроставых групах:  да 8 гадоў, 9-12 гадоў і 13-17 гадоў. На конкурс прыймаліся работы па наступных раздзелах:  “Асноўная тэматыка” (малюнкі, выкананыя ў любой графічнай і  жывапіснай тэхніцы), “Праваслаўная ікона”, “Роспіс па фарфоры”, “Апавяданне”.

Юныя маларыцкія мастакі актыўна далучыліся да міжнароднага конкурсу. На суд журы прадстаўлены 131  жывапісны твор. На епархіяльны этап было адабрана і накіравана 39 найлепшых работ. На малюнках  дзяўчат і хлопцаў  нядзельных школ благачыння, устаноў адукацыі раёна знайшлі адлюстраванне сюжэты на прапанаваныя арганізатарамі тэмы: “Дзень Перамогі”, Вялікая Айсынная вайна ў маім горадзе, вёсцы)”, “Я памятаю!” (пра ветэранаў вайны),  “Гарады-героі”, “Руская Праваслаўная царква ў гады “Вялікай Айчыннай вайны”.

Прынялі ўдзел у епархіяльным этапе міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці і вучні раённай гімназіі. Выказаць падзяку юным мастакам за іх творчую працу і ўручыць заслужаныя ўзнагароды прыйшоў ва ўстанову адукацыі клірык храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра іерэй Сергій Раманко. Падчас сустрэчы былі ўганараваны Ксенія Барысевіч (першае месца), Яўгенія Дзібук (першае месца), Сафія Булава (другое месца), Ангеліна Вінічук (трэцяе месца),  Валерыя Крэнь (трэцяе месца), Сафія Сезік (трэцяе месца), Лізавета Селех (трэцяе месца), Елісей Снегіроў (трэцяе месца).

Святар Сергій Раманко адзначыў, што пераносячы на паперу фарбамі, алоўкамі, гушшу сваё бачанне створанага Богам свету, дзеці знаходзяць вакол сябе на кожным кроку прыгожае, вучацца яго адчуваць душою і сэрцам, а значыць – любіць сваю родную зямлю, сваю Радзіму.

   

Голас часу

Добавить комментарий