“Ровесник”: весело, интересно, полезно!

Гигиена детей и подростков, Здоровый образ жизни

Начальнік лагера Таццяна Стасюк расказвае, што трэцяя змена ў ім пачалася 6 ліпеня  і працягнецца да 20 ліпеня. У цяпер тут  адпачывае 39 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Кожная змена ў лагеры мае свой профіль. Першая была арганізавана для піянерскага актыву, другая – мела грамадзянска-патрыятычную скіраванасць, у трэцяй  асаблівая ўвага надаецца пытанням  здаровага ладу жыцця, чацвёртая будзе звязана з экалагічнай накіраванасцю, пятая  – з арыентацыяй на культурна-пазнавальную дзейнасць.

Цяпер у “Равесніку” працуе студэнцкі педагагічны атрад “Жамчужына” імя Вольгі Абрамук. Яго ўзначальвае  камандзір, настаўніца фізічнай культуры і здароўя Чарнянскай СШ Алёна Барысевіч і камісар, настаўніца фізічнай культуры і здароўя Хаціслаўскай СШ Ксенія Саўчук. У атрадзе пад іх кіраўніцтвам таксама шчыруюць выхавацель дзіцячага сада №6 г. Маларыты Ірына Бондар, студэнтка 4 курса Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Вераніка Коцел і навучэнка Брэсцкага філіяла прыватнай установы адукацыі “Каледж бізнесу і права” Юлія Галюк. Яны  штодзень імкнуцца даць магчымасць дзяўчатам і  хлопцам адчуць цудоўны і непаўторны свет дзяцінства.

Выхавальнікі робяць жыццё дзяцей у летніку цікавым, разнастайным і насычаным. Мерапрыемствы літаральна распісаны пахвілінна. Дзецям няма калі сумаваць. На тэрыторыі лагера ёсць абуладкаваныя футбольнае поле, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі, гімнастычны гарадок, актавая і гульнёвая залы. Дзяўчатам і хлопцам падабаюцца розныя конкурсы, віктарыны, інфармацыйныя гадзіны, квэсты, працоўныя дэсанты, сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, непрацяглыя падарожжы, тэматычныя вечары, спартыўныя спаборніцтвы, прагляд фільмаў, дыскатэкі.

Падчас нашага наведвання “Равесніка” сюды  завіталі супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў Маларыцкага райвыканкама. Іх тэматычная пляцоўка выклікала сапраўдную цікавасць у дзяцей.

Вучаніцы 11 “А” класа раённай гімназіі, сяброўкі Ніка Наўрось і Алена Панасюк таксама адпачываюць у трэцяй лагернай змене. Дзяўчаты адзначылі, што для  іх “Равеснік” – гэта не толькі станоўчыя эмоцыі,  пазітыўны настрой, але і час, праведзены з карысцю.

Першы сакрактар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Марыя Горнік падкрэсліла, што студэнцкія атрады цяпер яшчэ створаны і працуюць на базе Маларыцкай ПМК №8, ААТ “Макраны” і ААТ “Чырвоны партызан”.  У канцы ліпеня-пачатку жніўня, плануецца, што да работы таксама прыступяць студзенцкія атрады ў СУП “Хаціслаўскі”, ААТ “Чарняны”,  Маларыцкім кансервавагароднінасушыльным камбінаце, Маларыцкім лясгасе,  Маларыцкім райспажыўтаварыстве, Маларыцкай ПМК № 20. У іх будзе задзейнічана больш за 130   маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Мікалай  НАВУМЧЫК.