Финал областных соревнований “Кожаный мяч” прошел на базе Динамо-Брест

Здоровый образ жизни

На базе дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву “Дынама-Брэст” прайшоў фінал абласных спаборніцтваў па футболе сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Гэты турнір штогод збірае юных спартсменаў, якія мараць аб вялікіх перамогах і імкнуцца развіваць свае навыкі ў любімым відзе спорту.
На працягу трох дзён юныя футбалісты змагаліся за права называцца лепшай камандай, каб прадставіць Брэстчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах. У напружанай барацьбе каманда ФК “Маларыта” (хлопцы 2015-2016 нараджэння, малодшая група, трэнеры Аляксандр Хамічук і Андрэй Кузьміч) выйграла пяць гульняў і заняла першае выніковае месца. За яе выступалі Ілья Мельнік, Глеб Трафімук, Іван Краўчук, Арцём Каралькоў, Аляксандр Карацінскі, Прохар Маніленка, Арцём Шышук, Максім Панасюк, Тарас Пачынчук, Цімафей Бурштын, Платон Бурштын, Аляксандр Тамашук, Ілья Ківачук.
Каманда ФК “Маларыта” (хлопцы 2013-2014 гадоў нараджэння, трэнер Андрэй Кузьміч) правяла чатыры гульні, з іх адну прайграла камандзе з Баранавіч. У выніковай турнірнай табліцы сярод каманд сярэдняй групы маларытчане апынуліся на другім месцы. За яе выступалі Арцём Камянчук, Ягор Шышук, Глеб Каладзюк, Арцём Некрашэўскі, Арцём Сянько, Мікіта Карабейка, Данііл Тугарынаў, Ягор Наўрось, Ігнат Смаль, Дзяніс Церашчук, Павел Паўлоўскі, Ягор Пракошын, Максім Рыбачук, Давід Дзямчук, Аляксандр Меляшкевіч.