Універсальны спартыўны комплекс “Жамчужына” стаў месцам правядзення чарговага мерапрыемства ў рамках прафілактычнай акцыі “Карысныя канікулы”. На спартыўнай пляцоўцы прайшоў таварысцкі матч па міні-футболе паміж камандамі ФК Маларыта” і дзяцей, якія стаяць на розных формах уліку. Ініцыятарам яго правядзення сталі Маларыцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб, сектар аховы дзяцінства аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама, інспекцыя па справах непаўналетніх Маларыцкага РАУС.
Напружаная гульня закончылася ўнічыю. Усе ўдзельнікі матча атрымалі памятныя падарункі.

