Прайшла традыцыйная спартакіяда сярод работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Маларыты

Информация для населения

Гарадскі парк райцэнтра і спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна на некалькі гадзін ператварыліся ў сапраўдную алімпійскую пляцоўку. Тут у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшла традыцыйная спартакіяда сярод работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Маларыты.

На старт, каб заваяваць права называцца мацнейшай, выйшла 13 каманд. Падчас спаборніцтваў спартсменам-аматарам трэба было пераадолець восем відаў выпрабаванняў: скачкі ў даўжыню з месца, ДАРТС, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі з апораю на стол па мішэні № 8, настольны тэніс, плаванне, кідкі ў баскетбольнае кальцо, паласа перашкод, фігурная язда на веласіпедзе.Выніковая турнірная табліца спартакіяды 2023 года выглядае так. Першае месца ў напружанай барацьбе заняла каманда кансервавагарод-нінасушыльнага камбіната. На другім месцы, нязначна адстаўшы ад лідара, замацавалася каманда Маларыцкага лясгаса. Замкнула тройку лепшых каманда спартсменаў-аматараў Маларыцкай  ПМК-8.