Благотворительная акция «Наши дети»: В Малоритском районном государственном центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации прошли “Новогодние приключения”

Информация для населения

Пастараліся работнікі ўстановы адукацыі, каб стварыць для дзяўчат і хлопцаў цэнтра сапраўднае свята з прыгажуняй-ёлкай, Дзядулем Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі персанажамі, карагодамі і танцамі. Дапамагалі ім у правядзенні ранішніка валанцёры клуба ЮНЕСКА “Гагарынцы” з раённай  гімназіі (кіраўнік Алена Сезік).

У госці да дзяцей завіталі прадстаўнікі Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Маларыцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама старшыня Маларыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Серада. Яны павіншавалі выхаванцаў з Новым годам, уручылі ім салодкія падарункі. Шэфскую дапамогу Маларыцкаму раённаму цэнтру карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі аказала таксама Брэсцкая абласная натарыяльная кантора, якая падарыла аргтэхніку.