На ўрачыстым адкрыцці  гульні выступіла намеснік начальніка аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Лідзія Пішчык. Яна адзначыла, што “Зарнічка” заклікана абудзіць цікавасць не толькі да заняткаў фізічнай культурай, але і да ваеннай гісторыі краіны і абароны сваёй Радзімы.

За званне мацнейшай сёлета змагалася дзесяць каманд  (па дзесяць чалавек у кожнай 9-10 гадоў) устаноў адукацыі раёна. “Зарнічка” – гэта каманднае спаборніцтва па выкананні інтэлектуальных і абаронна-спартыўных заданняў. Яна ўключала тры выпрабаванні: агляд строю акцябрацкіх войск “Будзь гатовы!”, спаборніцтва “Маленькія грамадзяне вялікай краіны” (віктарына, якая складалася  з 15 тэматычных пытанняў), “Ваенізіраваную эстафету” (каманднае пераадольванне перашкод). Акцябраты-зарнічнікі выдатна справіліся з усімі выпрабаваннямі гульні, паказалі сябе не толькі смелымі, але і спрытнымі, хуткімі, дружнымі, сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.

Старанна  і з задавальненнем юныя зарнічнікі змагаліся за перамогу ў кожным конкурсе. У выніку напружанай барацьбы па суме набраных балаў за ўсе  конкурсы першае месца заняла каманда “Заходні фарпост” Макранскай СШ (кіраўнік  Сяргей Горнік) у складзе  Яўгеніі Галавій (камандзір), Дзяніса Гаральчука, Івана Ківачука, Яўгенія Струнца, Глеба Луцюка, Кіры Карнялюк,  Нікі Карнялюк, Анастасіі Амелянчук, Дар’і Струнец і Сафіі Галоўчык. На другім месцы апынулася каманда “Арляты” Вялікарыцкай СШ, на  трэцім – “Зялёны патруль” Хаціслаўскай СШ.  Лепшымі  капітанамі каманд сярод дзяўчат стала Яўгенія Галавій (Макранская СШ), сярод хлопцаў – Вадзім Завадскі (Ланская СШ).

Хутка “Заходні фарпост” будзе абараняць гонар Маларытчыны на аналагічных абласных спаборніцтвах.

Голас часу