
Злёт-конкурс юных выратавальнікаў-пажарных прайшоў у гарадкім парку
У гарадскім парку 26 красавіка прайшоў традыцыйны злёт-конкурс юных выратавальнікаў-пажарных. Яго арганізатарамі сталі раённыя аддзелы па надзвычайных сітуацыях і па адукацыі Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта, Маларыцкая раённая арганізацыя рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах”. Спаборніцтва праводзілася з мэтай прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, умацавання здароўя і фізічнай вынослівасці падлеткаў, патрыятычнага выхавання. За права называцца лепшай сёлета на старт выйшла 7 каманд, у склад якіх уваходзілі дзяўчаты (пяць) і юнакі (пяць) 13-16 гадоў.
Перад пачаткам спаборніцтва да юных выратавальнікаў-пажарных звярнуўся начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Пятручык. Ён адзначыў, што для ўсіх удзельнікаў злёт-конкурс – гэта выдатны спосаб праявіць свае фізічныя здольнасці, інтэлектуальную падрыхтоўку, баявы і камандны дух. Аляксандр Пятручык выказаў упэўненасць, што спаборніцтва надасць дзяўчатам і юнакам пазітыву, добрага настрою і карысных навыкаў.
Пераможца і прызёры злёту-конкурсу вызначаліся па суме балаў, набраных у чатырох конкурсах: “Хіт бяспекі” (прадстаўлялася песня і флешмоб на тэму “Юны выратавальнік – спачыннік Перамогі”), “Водная перашкода” (трэба было правесці выратавальныя работы з дапамогаю ліня і круга выратавальнага), “Устаноўка палаткі” і “Баявое разгортванне”.
Першае месца ва ўпартай барацьбе заняла каманда “Юны выратавальнік” СШ №2 (кіраўнікі Таццяна Трафімук і Таццяна Русавук) у складзе Сафіі Букач, Анастасіі Клаўдзеевай, Вікторыі Гудчанкі, Вольгі Аўдзіюк, Паліны Халізевай, Аляксея Зварыча, Даніілы Папуша, Анатолія Гайдучыка, Аляксандра Мішчука і Станіслава Сцепанюка. На другім месцы апынулася каманда юных выратавальнікаў-пажарных “Дапамога побач” Чарнянскай СШ (кіраўнік Алёна Барысевіч), на трэцім – каманда “Пажарны дазор” СШ №1 (кіраўнік Уладзімір Важгін). Заслужаныя ўзнагароды лепшым камандам злёту-конкурсу юных выратавальнікаў-пажарных 2025 года ўручаў начальнік Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Касянюк.