Депутат Палаты представителей Национального Собрания посетила Чернянскую среднюю школу
У Кацярыны Паздзяйкінай быў запланаваны маніторынг падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу наведалася ў Чарнянскую СШ.
Пра тое, што ўжо зроблена ў гэтым плане на Маларытчыне, расказаў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Пятручык. Пацвярджэннем яго сказаных слоў стала экскурсія па школе, якую правяла дырэктар Жанна Рабчынская. Падчас яе былі наведаны вучэбныя кабінеты, лабаранцкія, спартыўная зала, сталовая. Прываблівае вока і дагледжаная тэрыторыя навучальнай установы. Усюды чыста, парадак. Чарнянская СШ ужо падрыхтавана да новага навучальнага года і з нецярпеннем чакае сваіх вучняў на першавераснёўскую лінейку.


