Новый арт-объект украсил Аллею памяти в честь Дня освобождения Малоритского района
У гарадскім парку ў Алеі памяці “Абаронцам Радзімы” ля памятнага знака героям Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў былых рэспублік СССР, якія вызвалялі Маларытчыну ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, з’явіўся яшчэ адзін арт-аб’ект.
Днямі тут адкрылі другую ўжо па ліку каваную лаўку з драўляным сядзеннем і спінкай, усярэдзіне якой размешчаны металічны круг. У яго цэнтры выразана дата “20.07.44”, якую абрамляе надпіс “Освобождение Малоритского района”.
З’яўленне лаўкі прымеркавана да Года добраўпарадкавання і вызвалення раённа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ініцыятарам ўстанаўлення лаўкі зноў выступіла Маларыцкая раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сумесна з Маларыцкім раённым аддзяленнем рэспубліканскай партыі “Белая Русь”. Добрае пачынанне падтрымалі дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Маларыцкага раёна і Маларыцкая ПМК-8. Ажыццявіць задуманае дапамог мясцовы каваль Аляксандр Трафімук.
Арт-аб’ек адкрылі Вольга Краско, Алег Якубчык, дырэктар дзіцяча- юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна Святлана Клімчук.
Нагадаем, што ў гарадскім парку на гэтым месцы 9 мая была адкрыта такая ж самая лаўка, але з іншым надпісам усярэдзіне: “Великой Победе – 80 лет”.


